Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 6, Ср. – успамін св. Дамініка Савіо, апекуна ўсіх міністрантаў. Асаблівым чынаем памятаем у гэты дзень аб іх у сваіх малітвах.
  • 7, Чц. – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай. Прагнем прыпомніць, што Маёвыя набажэнствы адбываюцца ў нашай парафіі кожны вечар а гадзіне 18.00. Хто не можа ў гэтым часе прыняць удзел у набажэнства і знаходзіцца на ізаляцыі ў сваім доме, просім у гэтым часе калі ласка маліцца альбо прыватна, альбо разам з сям’ёй. Заахвочваем Маёвыя набажэнствы ахвяроўваць у нітэнцыі хуткага спынення эпідэміі каранавірусу COVID-19 ва ўсім свеце. Атуляем таксама сваімі малітвамі ўсіх хворых, а таксама ўсіх працаўнікоў медычнай службы.
  • Просім Вас усіх, шаноўныя вернікі, сумленна і адказна выконваць распараджэнні Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выдадзеных у сувязі з актуальнай сітуацыяй, Mіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў тым, што датычыцца захавання правіл гігіены, а таксама выканання іншых дзеянняў, якія маюць на мэце прадухіліць распаўсюджванне інфекцыі. Нагадваем і прыпамінаем пра магчымасць карыстання дыспенсай ад удзелу ў нядзельнай і святочнай святой Імшы, і па меры магчымасці ўдзельнічаць у Св. Імшах праз трансляцыю онлайн.
  • Выказваем усім вернікам шчырую падзяку за ахвяраванні складзеныя вамі на патрэбы утрымання нашай святыні! Божа адудзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску