Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 28, Аўторак – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, а таксама ўспамін св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка
  • 29, Серада – прыпадае свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • 30, Чацвер – успамін св. Пія V, папы, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, будзем маліцца праз заступніцтва св. Яна Боско аб патрэбныя ласкі для кожнага з нас і для ўсяго свету.
  • 1 мая, Пятніца – І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. У гэты дзень таксама ў лучнасці з ўсім касцёлам разпачынаем МАЁВЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ, якія прысвячаем Найсв. Панне Марыі, нашай Нябеснай Маці. У нашай Святыні яны заўсёды будуць адбывацца а 18.00 гадзіне. Заахвочваем таксама ўсіх нашых вернікаў, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, маліцца МАЁВЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ ў сваіх сем’ях, просячы праз заступніцтва маці Божай аб ласку хуткага спынення пандэміі каронавіруса ва ўсім свеце.
  • 2 мая, Субота – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да кожнага з нас. У гэты дзень ў нашай парафіі адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца ў нашай парафіі, просім звярнуцца калі ласка за таямнічкамі да адказных за адпаведныя колы.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні, які ў хуткім часе будуць прадназначаны як матэр’ялная дапамога на барацьбу з каронавірусам у нашых шпіталях. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску