Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 10, Панядзелак – успамін св. Cхалястыкі, панны.
  • 11, Аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Сусветны дзень хворых. У нашай Святыні а 11.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх хворых, падчас якой таксама будзе магчымасць атрымаць Сакрамэнт намашчэння хворых.
  • 14, Пятніца – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
  • 15, Субота – прыпадае юбілей 50-годдзя бп. Юрыя Касабуцкага. Урачыстая Св. Імша яго інтэнцыі будзе справавацца ў Архікатэдральнай святыні а гадзіне 18.30.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 15, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі за “Душы церпячыя ў чысццу”. Запрашаем!
  • 16, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
  • 23 лютага. Нядзеля – пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, у нашым араторыі адбудзецца карнавал для дзяцей і бацькоў.

Дрэскод – марскі стыль! Запрашаем!

  • У кветні месяцы ў нашай парафіі будзем перажываць Сакрамэнт Бежмавання. Калі хто яшчэ не быў, а хацеў бы прыступіць, просім калі ласка для запісу звяртацца ў закрыстыю.
  • У хуткім часе будзем перажываць пепельную сераду. Можна для падрыхтоўкі пеплу прыносіць старыя вербы. Заставіць іх можна будзе ў скрыні, якая будзе стаяць ад панядзелка пры парафіяльным кіёску.
  • Заахвочваем вернікаў набываць новы часопіс “Авэ Марыя” з новымі цікавмі хрысціянскімі тэматыкамі.
  • Дзякуем усім, хто на гэтым тыдні прыйшоў папрацаваць пры будове нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
  • Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску