Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 27, Панядзелак — успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны, а таксама бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
  • 28, Аўторак — успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • 29, Серада — успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.
  • 31, Пятніца — Свята св. Яна Боско, святара.
  • 2 лютага,  Нядзеля – Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Св. Імшы 8.00; 10.00; 19.00. падчас кожнай Св. Імшы будзем благаслаўляць грамнічныя свечкі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 31 студзеня ў Пятніцу, падчас Св. Імшы а 19.00 гадзіне, салезіяне супрацоўнікі будуць панаўляць свае абяцанні дальнейшага служэння Богу і людзям у духу св. Яна Боско. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
  • 1 лютага, у суботу – а гадзіне 17.00 будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Жывы Ружане”, а таксама змена таямнічак ружанцовых.
  • Увага!!! Урачыстасць св. Яна Боско ў гэтым годзе ў нашай парафіі будзем святкаваць 2 лютага. Галоўная ўрачыстая Св. Імша адбудзецца а 10.00 гадзіне, на якую запрашаем усіх вернікаў і гасцей. Таму 2 лютага св. Імшы на 12.00 гадзіну не будзе, паколькі ў гэтым часе дальнейшы працяг урачыстасці будзем святкаваць у нашым араторыі.  Просім усіх вернікаў на гэтую ўрачыстасць прынесці штосьці салодкае.
  • 11 лютага, у аўторак – прыпадае свята Маці Божай Люрдскай, а таксама сусветны дзень хворых. Таму а 11.00 гадзіне ў нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе якой будзем удзяляць Сакрамэнт намашчэння хворых. Да гэтага сакрамэнту могуць прыступіць толькі той, хто быў у споведзі. Просім вернікаў паклапаціцца пра хворых таксама і ў вашых сем’ях, і па меры магчымасці прывезці іх у касцёл.
  • Заахвочваем набываць у нашым кіёску грамнічныя свечкі, а таксама розныя рэлігійныя рэчы.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!!!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску