Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 20, Панядзелак – успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, а таксама св. Себасцьяна, мучаніка.
  • 21, Аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
  • 22, Серада – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка, а таксама бл. Лауры Вікуніі, апякункі разбітых сем’яў.
  • 24, Пятніца – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна ўсёй Салезіянскай сям’і.
  • 25, Субота – свята навяртання св. Паўла, апостала. Гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах. Таксама ў гэты дзень прыпадае дзень малітваў аб еднасці ўсіх хрысціянаў. Галоўная ўрачыстае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій адбудзецца а 19.00 гадзіне ў Архікатэдральнай Святыні. Заахвочваем і запрашаем да гэтай малітвы ўсіх нашых вернікаў.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 20 студзеня ў панядзелак сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу па тэме: "Святасць жанчыны". Пачатак у 19:00, вул. Пляханава 53 кв.12.
  • У чацвер 23 студзеня ў 1 кабінеце адбудзецца катэхэза для бацькоў першакамунійных дзяцей (другі год падрыхтоўкі). Пачатак катэхэзы ў 20:00
  • 24 студзеня у пятніцу ва ўспамін св. Францішка Сальскага будзем святкаваць свята заступніка ўсёй нашай парафіяльнай і салезіянскай сям’і. У часе св. Імшы будзем асвячаць мёд, а пасля Св. Імшы запрашаем усіх вернікаў на салодкі пачастунак у наш араторый. Шаноўных гаспадыняў просім напячы розных бліноў, каб таксама падзяліцца ў свята сваімі Божымі талентамі.
  • У наступную нядзелю 26 студзеня запрашаем дзяцей і бацькоў у араторый на спартыўнае свята і салодкі пачастунак.
  • Увага!!! Урачыстасць св. Яна Боско ў гэтым годзе ў нашай парафіі будзем святкаваць 2 лютага. Галоўная ўрачыстая Св. Імша адбудзецца а 10.00 гадзіне, на якую запрашаем усіх вернікаў і гасцей. Таму 2 лютага св. Імшы на 12.00 гадзіну не будзе, паколькі ў гэтым часе дальнейшы працяг урачыстасці будзем святкаваць у нашым араторыі.  Просім усіх вернікаў на гэтую ўрачыстасць прынесці штосьці салодкае.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым кіёску грамнічныя свечкі, а таксама розныя рэлігійныя рэчы.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!!!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску