Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 13, Пн. – успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
  • 17, Пт. – успамін св. Антонія, абата.

З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:

  • 18, Сб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі: За душы церпячыя ў чысццу. Запрашаем да малітвы ўсіх вернікаў!
  • 19, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай святыні.
  • Калядныя наведванні ў нашай парафіі разпачынаем на гэтым тыдні ад вуліцы Малініна. Дакладныя адрасы наведвання будзем узгадняць тэлефанічна. Просім да каляднага наведвання падрыхтаваць: крыжык, альбо абраз, запаленыя свечкі, Св. Пісанне і свянцоную ваду.
  • У рамках падрыхтоўкі да святкавання ўрачыстасці заснавальніка салезіянскай сям’і, будзе арганізаваны паказ фільма пра Св. Яна Боско. У араторыі прагляд адбудзецца ў суботу 18 студзеня. Пачатак а 18.00 гадзіне. У касцёле адбудзецца сёння а 17.00 гадзіне. Запрашаем да прагляду ўсіх вернікаў, каб яшчэ больш глыбей запазнаёміцца з жыццёрысам Св. Яна Боско.
  • Катэхэза на гэтым тыдні для дзяцей і моладзі будзе адбывацца ў навучальных памяшканнях нашай капліцы.
  • Закончваецца святочны перыуд і разпачынаецца звычайны. На гэтым тыдні запрашаем усіх вернікаў дапамагчы разабраць святочныя ўпрыгожванні ў нашай святыні, а таксама побач яе.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяравнні складзеныя вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску