Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 31, Аўт. – успамін св. Сылвэстра І, папы, а таксама заканчэнне 2019 года. У гэты дзень а 23.00 гадзіне ў нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2019 годзе, а таксама перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2020 год. А поўначы Новы 2020 год сустрэнем Святой Імшой. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу ўсіх вернікаў. Пры яслях стаіць скрыня ў якую можна складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні. У гэты дзень за прачытанне гімну Цябе Бога праслаўляем….., як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.
  • 1, Ср. – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св., можна атрымаць поўны адпуст.
  • 2, Чц. – Успамін Базылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў
    і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця. А 18.00 гадзіне будзем маліцца ў гэтай інтэнцыі на Святым Ружанцы. Запрашаем!
  • 3, Пт. – Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету. А 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Запрашаем! У гэты дзень, дзень свайго нараджэння адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятаем аб ім
    у малітве.
  • 4, Сб. – Прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Імша ў інтэнцыі руху “Жывы ружанец”, а таксама змена таямніц ружанцовых.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!!!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску