Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 3, Аўт. – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
  • 4, Ср. – Успамін св. Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла.
  • 5, Чц. – Успамін св. Філіппа Рынальді, святара салезіяніна. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на Святым Ружанцы а 18.00 гадзіне ў нашай святыні. Запрашаем!
  • 6, Пт. – Успамін св. Мікалая, біскупа. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. Ад гадзіны 17.00 да гадзіны 18.45 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • 7, Сб. – Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца.
  • 9, Пн. – УСІМ КАСЦЁЛАМ БУДЗЕМ СВЯТКАВАЦЬ УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Такама ў гэты дзень будзем святкаваць чарговую гадавіну паўстання нашай парафіі і нашага араторыя. Св. Імшы 7.00; 11.00; 19.00.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Распачаўся час Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Як пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі выбіраем: “Збіраем ахвяраванні на дахарчаванне дзецям вуліцы ў Бангладэш”. Пры галоўным алтары на працягу ўсяго Адвэнту будзе знаходзіцца скрыня ў якую будзем збіраць ахвяраванні.
  • У лучнасці з усім Касцёлам знаходзімся ў навэнне да Беззаганнага Зачацця. Навэннай у нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень па 8 снежня, на прыканцы вячэрняй св. Імшы. Запрашаем!
  • Таксама пры алтары Маці Божай будзе знаходзіцца скрыня ў якую, як кожны год, можна будзе складаць на працягу ўсяго тыдня, да 9 снежня, просьбы, падзякі і перапрашэнні якія будзем ахвяроўваць Марыі ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 13,14,15 снежня. Абвяшчаць іх будзе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца пры ўваходзе да нашай Святыні.
  • Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • У часе Адвэнту просім усіх вернікаў паклапаціцца пра адзінокіх і хворых людзей, запрашаючы да іх святара з Сакрамэнтамі Споведзі, Намашчэння хворых і Святой Камуніі. Падаць спіскі можна ў нашым парафіяльным кіёску.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары на 2020 год, а таксама свечкі карытас – ахвяраванні з якіх пойдуць на патрэбы бедных.
  • Просім таксама ўсіх нашых вернікаў ахвяраваць малітву Навэнны да БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ў інтэнцыі развязання складаных цяжкасцяў пасля пажара звязаных з нашай капліцай і будовай нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні.

 

З жыцця і падзей нашага араторыя:

  • У Аўторак 3 снежня ў араторыі адбудзецца сямейная катэхэза для дзяцей і бацькоў (першы год падрыхтоўкі да святой Камуніі). Пачатак катэхэзы ў 19:30 у араторыі.
  • У наступную нядзелю 8 снежня запрашаем дзяцей і бацькоў у араторый пасля святой Імшы на 10:00 на свята святога Мікалая. Для ўваходу на свята кожнаму члену сям'і трэба мець якісьці знак адрознення, характарны для іх.
  • 7-8 снежня ў нашай парафіі будуць праходзіць Разважанні аб добрай смерці для студэнтаў і старэйшай моладзі. Пачатак у суботу а 17.00 гадзіне. Для запісу звяртацца да кс. Алега.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску