Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 20, Серада — успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
  • 21, Чацвер – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22, Пятніца — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх нашых арганістаў і ўдзельнікаў хароў.
  • 23, Субота — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін св. Калюмбана, абата.
  • 24, Нядзеля - Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну.

Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.

У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.

  • На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая і тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
  • УВАГА! Працягваецца конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада. 
  • Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай Святой Камуніі адбудзецца ў чацвер 21 лістапада а 20:00 гадзіне ў касцёле ў 1 класе.
  • Увага для студэнтаў і працуючай моладзі! На гэтым тыдні катэхэза будзе сумеснай і адбудзецца ў сераду 20 лістапада ў касцёле ў форме адарацыі і разважання над Словам Божым з будучай нядзелі.
  • Чарговае спатканне для міністрантаў і кандыдытаў у міністранты, адбудзецца ў пятніцу 22 лістапада а гадзіне 17.30 у касцёле.
  • У наступную нядзелю, падчас свята Хрыста Валадара і св. Цэцыліі, моладзь будуць прадаваць пячэнне і іншыя салодкія рэчы уласнага вырабу. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы дальнейшай фармацыі маладога чалавека.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску