Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 11, Панядзелак — успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • 12, Аўторак — успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка.
  • 13, Серада – успамін бл. Артэмідэ Дзатті, салезіяніна
  • 15, Пятніца – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама ўспамін бл. Магдалено Морано, салезіянкі.
  • 16, Субота — Свята Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17, Нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 16, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя за душы церпячыя ў чысцу. Запрашаем!
  • 24, Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну. Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе. У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
  • На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая ці тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
  • 17, Нядзеля – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых. Запрашаем!
  • Памятаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада молімся кожны вечар а 18.00 гадзіне на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да малітвы!
  • Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх распачалі падрыхтоўку да першай Святой Камуніі (першы год падрыхтоўкі) адбудзецца ў чацвер 14 лістапада ў 20:00 у касцёле у 1 класе.
  • УВАГА! Конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада. 
  • У наступную нядзелю запрашаем дзяцей і іх бацькоў пасля святой Імшы на 10:00 у араторый на сямейныя спартыўныя гульні. Уваход у спартыўным абутку і з добрым настроем.
  • Выказваем яшчэ раз шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да дня адзінства салезіянскай сям'і, які адбыўся ў нашай парафіі. Божа адудзяч кожнаму дабрачынцы.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэрыяльную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску