Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 30, Панядзелак — успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско.
  • 1 кастрычніка, Аўторак — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, панны і доктара Касцёла, а таксама першы дзень Ружанцовых набажэнстваў. У нашай парафіі яны будуць адбывацца кожны дзень а 18.00 гадзіне.
  • 2, Серада — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
  • 3, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні.
  • 4, Пятніца — успамін св. Францішка Асізскага, а таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету. У нашай святыні ад 17.00 гадзіны да гадзіны 18.45 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • 5, Субота – успамін св. Фаустыны Кавальскай, законніцы, а таксама
    І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да нас. Прыпамінаем колам Жывога Ружанца аб змене таямніц ружанцовых.


З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 5 кастрычніка ў суботу ў Катэдральным Касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо Трэці ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцы дамінікане. Мэта кангрэса — паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы.
  • Хто запісаўся, выязд 5 кастрычніка ў 7.00 гадзін раніцы ад нашай парафіяльнай святыні. Праграма ружанцовага кангрэсу знаходзіцца пры ўваходзе да капліцы.
  • Прыпамінаем дзецям і моладзі аб запісах на катэхэзу, а бацькоў
  • і апекуноў вельмі просім ім у гэтым дапамагчы. Заняткі праходзяць у нашым араторыі. За дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да сясцёр салезіянак.
  • Ад 1 кастрычніка распачнуцца катэхезы для студэнтаў і працуючай моладзі. Якія будуць адбывацца як і ў мінулым годзе. У аўторкі для працуючай моладзі, а ў серады для студэнтаў. Пачатак а 20.00 гадзіне.
  • Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў у аўторакі і серады, пасля Св. Імшы, на малітву брэвярыя, напрыканцы якой згодна з традыцыяй Св. Яна Боско будзе прамоўлена слова на добрую ноч.
  • Запрашаем моладзь у наш араторый, які заўсёды адчынены з чацвярга па нядзелю ад 18.00 да 21.00, а ў суботу да 22.00.
  • У наступную нядзелю 6 кастрычніка запрашаем на сустрэчу для моладзі па тэме: "Як адказаць на любоў" . Сустрэча адбудзецца ў доме сясцёр, вул. Пляханава 53-12. Пачатак у 15:00
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
  • Запрашаем таксама ўсіх, хто будзе на гэтым тыдні мець вольны час і жаданне, дапамагчы ва ўпарадкавнні будаўляных матэр’ялаў пры будове нашай святыні.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску