Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  1. Панядзелак — успамін св. Айца Піо з П’етрэльчыны, святара.
  2. Аўторак – згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень успамінаем Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы,
    а 19.00 гадзіне, праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Запрашаем усіх вернікаў.
  3. Чацвер — успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.
  4. Пятніца — успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
  5. Субота — успамін cв. Вацлава, мучаніка, а таксама ўспамін
    св. Лаўрэнція Руіса і яго паплечнікаў, мучанікаў.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 5 кастрычніка ў суботу ў Катэдральным Касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо Трэці ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцы дамінікане.

Мэта кангрэса — паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы. На гэты кангрэс ад нашай парафіі будзе таксама арганізаваны аўтобус. Усіх, хто прагне прыняць свой удзел
у ружаноцвым кангрэсе і паехаць у Магілёў, просім запісвацца ў нашым парафіяльным кіёску. І просім зрабіць гэта як мага хутчэй. Выезд 5 кастрычніка ў 7.00 гадзін раніцы ад нашай парафіяльнай святыні. Праграма ружанцовага кангрэсу знаходзіцца пры ўваходзе да святыні, альбо капліцы.

  • Прыпамінаем дзецям і моладзі аб запісах на катэхэзу, а бацькоў
    і апекуноў вельмі просім ім у гэтым дапамагчы. Заняткі праходзяць у нашым араторыі. За дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да сясцёр салезіянак.
  • Ад 1 кастрычніка распачнуцца катэхезы для студэнтаў і працуючай моладзі. Якія будуць адбывацца як у мінулым годзе. У аўторкі для працуючай моладзі, а ў серады для студэнтаў. Пачатак а 20.00 гадзіне.
  • Спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай святой Камуніі як першы, так і другі год, адбудзецца ў чацвер 26 верасня
    а 20:00 гадзіне ў Касцёле.
  • У наступную нядзелю – 29 верасня, пасля святой Імшы на 10:00 гадзіну запрашаем дзяцей, якія належаць да Савіо клуба разам з іх бацькамі на першую сустрэчу ў гэтым навучальным годзе.
  • Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў у аўторакі і серады, пасля Св. Імшы, на малітву брэвярыя, напрыканцы якой згодна з традыцыяй Св. Яна Боско будзе прамоўлена слова на добрую ноч.
  • Запрашаем моладзь у наш араторый, які заўсёды адчынены
    з чацвярга па нядзелю ад 18.00 да 21.00, а ў суботу да 22.00.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
  • Запрашаем таксама усіх, хто будзе на гэтым тыдні мець вольны час
    і жаданне, дапамагчы ва ўпарадкавнні будаўляных матэр’ялаў пры будове нашай святыні.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску