Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Панядзелак — успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • Аўторак – успамін св. Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла.
  • Серада — успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
  • Чацвер — успамін св. Януарыя, біскупа і мучаніка.
  • Пятніца — успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
  • Субота — свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • З мінулага тыдня ўжо распачаліся заняткі па рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, просім  зрабіць гэта як мага хутчэй. У даны момант катэхэза праходзіць у араторыі.
  • У сувязі з тым, што ў нашай парафіі на аднаго святара сталася менш, ад 22 верасня распарадак нядзельных Св. Імшаў будзе зменены: 8.00 – на польскай мове; 10.00 – сямейная Св. Імша, а гэта значыць, для дзяцей, моладзі і іх бацькоў; 12.00 – Св. Імша Сумма; 18.15 – нешпары, 19.00 – Св. Імша для ўсіх; Просім са зразуменнем падыйсці да даннага распарадку Св. Імшаў.
  • У панядзелак 16 верасня сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на спатканне па тэме "Святасць жанчыны". Пачатак а 19:00 гадзіне ў доме сясцёр.
  • 09 запрашаем усіх на супольны пасілак у Араторый, каб такім чынам разам з усімі пасвяткаваць распачацце новага душпастырскага і аратарыйнага году. Запрашаем усіх вернікаў. Кожная суполка будзе павядомлена аб тым, што зможа прынесці на супольны стол, а тыя, хто не належыць да нейкіх суполак і колаў няхай прынясуць па магчымасці нешта салодкае. Пасілак адбузецца адразу пасля святой імшы а 12.00, а тых хто будзе удзельнічаць на св. імшы а 10.00 на пачатку запрашаем у дзіцячы араторый, каб дзеці маглі пагуляць, а бацькі – падрыхтаваць усё неабходнае да пасілку.
  • Запрашаем моладзь у наш араторый, які адчынены з чацверга па нядзелю ад 18.00 да 21.00, а ў суботу да 22.00.
  • З гэтага тыдня запрашаем моладь і ўсіх жадаючых вернікаў у аўторак і сераду на малітву брэвіярыя (літургія гадзінаў) пасля Св. Імшы а 19.00 гадзіне, напрыканцы якой будзе традыцыйнае салезіянакае слова на добрую ноч.
  • Ад 1 кастрычніка распачнуцца катэхезы для студэнтаў і працуючай моладзі. Якія будуць адбывацца як у мінулым годзе. У аўторкі для працуючай моладзі, а ў серады для студэнтаў. Пачатак а 20.00 гадзіне.
  • 5 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца дзень еднасці Салезіянскай Сям’і ў якім прымуць удзел госці з іншых салезіянскіх супольнасцяў Беларусі. Святкаванне распачнецца Святой Імшой  а 12.00 гадзіне і потым працягнецца ў араторыі альбо на тэрыторыі пры касцёле ў залежнасці ад надвор’я. Сардэчна ўсіх запрашаем, каб падзякаваць Богу за салезіянскую сям’ю і разам пасвяткаваць.
  • У нашым араторыі пачынае працаваць тэатральная майстэрня для дзяцей, моладзі і дарослых. Усіх зацікаўленых просім звяртацца да с. Дар'і.
  • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага запрашае на юрыдычную лекцыю па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.

Спатканне адбудзецца 17 верасня у 19.00, па адрасе: Пляханава, 28/1 (Каталіцкі моладзевы цэнтр ім. Святога Яна Боска).

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску