Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Пн. – Успамін Св. Марты.
  • Ат. – Успамін Св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая 8-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага, салезіяніна. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
  • Ср. – успамін Св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра. Таксама згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень успамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне яго рэліквій. Запрашаем  да ўшанавання ўсіх вернікаў!
  • 1 жнівеня. Чц. – успамін Св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
  • 2 жнівеня. Пт. – Успамін св. Эўзэбія Вэрчэльскага, біскупа і ўспамін Св. Пятра Юльяна Эймарда, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
  • 3 жнівеня. Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Мацярынскую любоў да кожнага з нас.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • Асабліва дзякуем мужчынам з суполкі “Адкрытыя сэрцы”, якія на гэтым тыдні дапамагалі ва ўпарадкаванні будаўляных матэр’ялаў пры нашай будове. Божа адўдзяч кожнаму з іх!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску