Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

14-ая Звычайная Нядзеля – 7 ліпеня 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Аўторак – успамін Св. Св. Аўгустына Джао Жонга, прэзбітэра і яго паплечнікаў, мучанікаў.
  • Чацьвер – Свята Св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
  • Субота – успамін Св. Генрыха.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Да аднаго з парафіяльных колаў жывога Ружанца патрэбна адна асоба, якая у духу сваёй ахвярнасці, прагне маліцца кожны дзень адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Просім жадаючых звярнуцца да святароў нашай парафіі.
  • Выказваем усім нашым вернікам вялікую падзяку за дапамогу на гэтым тыдні ў парадкаванні нашай капліцы пасля пажару, а таксама за выкананыя працы пры будове нашай новай Святыні. У панядзелак, 8 ліпеня, а 19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх нашых дабрачынцаў будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • Таксама выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску