Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

23 чэрвеня 2019 г. – Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • Чацвер - св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла
  • Пятніца — Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

-        Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.

  • Субота — Урачыстасць святых Пятра и Паўла, апосталаў. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння ва Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, за ўдзел у Эўхарыстычным набажэнстве і прыняцце Св. Камуніі, а таксама памаліўшыся ў інтэнцыі Святога Айца, можна атрымаць поўны адпуст.
  • У нашым парафіяльным кіоску можна запісацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Першы аўтобус ад’едзе 5 ліпеня а00 гадзіне. Другі аўтобус ад’едзе 6 ліпеня а гадзіне 7.30 раніцы.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіоску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі на тэматыку набажэнстваў да Найсв. Сэрца Езуса.
  • Патрабуем да Жывога Ружанца две асобы, якія б разам з іншымі вернікамі гатовыя кожны дзень маліцца адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Жадаючых просім звяртацца ў закрыстыю.
  • З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак. З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску