Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

НЯДЗЕЛЯУрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – 16.06.2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем
і святкуем:

  • Ср. – Успамін св. Рамуальда, абата
  • Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстаю
  • Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.

Прыпамінаем! Хто ў гэты дзень не працуе на дзяржаўнай працы,
у абавязку мае ўстрымлівацца ад усялякага роду працаў.

  • Пт. – Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
  • Сб. – Успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа.
  • Ндз. – Усёй нашай парафіяй святкуем Урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая
    Св. Эўхарыстыя ў нашай парафіі будзе цэлебравацца новавысвенчаным святаром Артурам Ляшнеўскім а 12.00 гадзіне.
    У гэты момант кс. Артур Ляшнеўскі адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне. Запрашаем на гэтую прыгожую ўрачыстасць уіх вернікаў і гасцей нашай парафіі. У гэты дзень за набожны ўдзел у адпустовай Эўхарыстыі можна атрымаць поўны адпуст.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У нядзелю 23 чэрвеня распарадак св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 00 – Св. Імша адпустовая; 19.00.
  • Заахвочваем таксама ўсіх нашых шаноўных жанчын і дзяўчат, на нядзелю 23 чэрвеня, спячы штосьці салодкае, каб пры салодкім пачастунку працягваць дальнейшае святкаванне апекуна нашай парафіі. Салодкае можна ўжо прыносіць у суботу.

Божа адудзяч усім!

  • З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб
    у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак.
    З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем моладзь запісвацца на моладзевую евангелізацыйную пілігрымку ў Будслаў. Дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам

і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі сёння, у ІІІ-яю нядзелю месяца, на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску