Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

ІІ-ая Велікодная Нядзеля Нядзеля Божай Міласэрнасці

28 красавіка 2019 года

 

На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 29, Пн. – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла
  • 30, Ат. – успамін св. Пія V, папы.
  • 1 мая, Ср. – успамін св. Юзафа рамесніка, а таксама першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак маёвых набажэнстваў у нашай парафіі будзе наступны:
    - у звычайныя дні а гадзіне15.
    - у нядзелі а гадзіне30.
  • 2, Чц. – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла, таксама

І-ы чацвер месяца. Дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні, да манасскага і святарскага жыцця.

  • 3, Пт. – Свята св. Філіпа і Якуба Апосталаў. Таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. У нашай парафіі адбудзецца ўсяночная чуванне для моладзі і для ўсіх вернікаў. Тэматыка ўсяночнага чування: “Марыя – тая, якая вядзе да Езуса”. Пачатак а 22.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй.
  • 4, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем!
  • 5, Ндз. – успамінаем Св. Дамініка Савіо, апекуна дзяцей, моладзі і ўсіх міністрантаў. А 10.00 гадзіне, ў часе Св. Эўхарыстыі, асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяцей, міністрантаў і за ўсіх, хто належыць да руху “Савіо Клуб”.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 29 красавіка, у панядзелак, а 20 00 гадзіне адбудзецца канцэрт пасхальнага спеву камернага хору “Поліфоніка”. Запрашаем!
  • 12 мая. Ндз. – у нашай парафіі будзем святкаваць Урачыстасць І-ай Святой Камуніі, якая разпачнецца а00 гадзіне. Да І-ай Св. Камуніі ў гэтым годзе прыступіць 32 дзетак. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
  • Таксама 12 мая ўсёй Салезіянскай сям’ёй успамінаем святую Марыю Дамініку Маддзарэлла, заснавальніцу Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, так званых сясцёр салезіянак. У знак ушанавання нашых сясцёр салезіянак, якія ўжо доўгі час нясуць сваю паслугу ў нашай парафіі, запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы, каб у часе Св. Імшы а00 гадзіне прасіць у Бога для іх патрэбныя ласкі.
  • 12 мая Св. Імшы будуць толькі: 8.00; 10.00; 19.00.
    Таму а 12.00 і 14.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
  • Запрашаем усіх вернікай добрай волі набываць у нашым парафіяльным кіёску цаглінкі (кірпічыкі). Ахвяраванні сабраныя з гэтых цаглінак пойдуць на будаўляныя працы агародджы вакол нашай святыні. Усім ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку і памятаем аб Вас у сваіх малітвах.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску