Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

4-ая Нядзеля Вялікаго Посту – 31 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·      2, Ат. – успамін св. Францішка з Паолы, пустэльніка.

·    4, Чц. – успамін св. Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага так і святарскага жыцця.

·   5, Пт. – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. У лучнасці з усім Касцёлам перапрашаем Найсвяцейшае Сэрца Езуса за ўласныя грахі і ўсяго свету.

·        6, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

·        5, 6 і 7 красавіка ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх нашых вернікаў запланаваць свой час і прыняць ўдзел у рэкалекцыях.

·        Св. Эўхарыстыя для колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў суботу а 12.00 гадзіне.

·        Памятаем у сваіх малітвах аб усіх верніках парафіі Св. Міхала Арханёла г. Смаргонь, якія сёння 31 сакавіка на працягу цэлага дня складаюць ахвяры на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай Святыні. Божа адудзяч кожнаму з іх.

·        Заахвочваем вернікаў нашай парафіі запісваць вашых хворых і пажылых людзей да Сакрамэнтаў: Споведзі, намашчэння хворых і Святой Камуніі, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.

·        Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску