Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

3-ая Нядзеля Вялікага Посту – 24 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·       25, Панядзелак — урачыстасць Звеставання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўлення дзіцятка, якое знаходзіцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці, імя якога ведае Сам Бог. На працягу 9 месяцаў кожны дзень молімся індывідуальна адной таямнічкай св. Ружанца і адпаведнай малітвай у інтэнцыі ненароджанага дзіцятка. Заахвочваем да гэтай ахвярнасці ўсіх нашых вернікаў.

·       30, Субота – дзень свайго нарджэння абыходзіць кс. Ігар Лашук, памятаем аб ім у сваіх малітвах.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·       Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.

·       Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

·       27 сакавіка (серада) у 18.30 у нашай парафіі ў другім кабінеце адбудзецца чарговая юрыдычная лекцыя па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.

Праца кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі разлічана для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце

і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску