Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

3-ая Звычайная Нядзеля – 27 студзеня 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:

·     28, Панядзелак — успамін св. Тамаша Аквінскага, святара
і доктара Касцёла.

·     29, Аўторак – успамін бл. Баляславы Лямэнт, панны.

·     30, Серада – успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.

·     31, Чацвер – успамін св. Яна Боска, святара.

·     1, Пятніца – І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ў нашай святыні адбудзецца ўсяночная адарацыя, якая разпачнецца а 22.00 гадзіне Святой Эўхарыстыяй.

·     2, Субота – свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Распарадак Святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00; 17.00 (для колаў Жывога Ружанца); 19.00. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць
і асвячаць грамнічныя свечкі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·     З 5 па 7 красавіка ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія будзе абвяшчаць
кс. Чэслаў Паўлюкевеч, святар з Росі. Просім вернікаў запланаваць сабе гэтыя дні і прыняць удзел
у рэкалекцыях.

·     Заахвочваем нашых вернікаў набывацьму нашым кіёску новы часопіс Авэ Марыя, у якім знаходзяцца вельмі цікавыя разважанні на тэматыку навяртання і асабістай споведзі.

·     Таксама ў кіёску можна набыць грамнічныя свечкі.

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

·     Дзякуем таксама нашым парафіянкам, якія амаль кожны дзень клапоцяцца пра чысціню нашай парафіі. Божа, спашлі кожнай з іх патрэбныя ласкі.

·     3 2 па 3 лютага для моладзі 5-7 класаў, адбудзецца РДС. Бацькоў, дзеці якіх прагнуць прыняць свой удзел у РДС, просім звярнуцца да сястры Тэрэсы.


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску