Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

2-ая Звычайная Нядзеля – 20 студзеня 2019 года

На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·     21, панядзелак — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

·     22, аўторак – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка.

·     22, аўторак – успамін бл. Лаўры Вікуньі.

· 24, чацвер — успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У салезіянскай сям’і ў гэты дзень прыпадае Свята. Стараемся памятаць у гэты дзень у сваіх малітвах усю салезіянскую сям’ю, дзякуючы Богу за дар яе паслугі ў гэтай парафіі і ва ўсім свеце. У гэты дзень на ўсіх Св. Імшах будзем асвячаць мёд, а пасля ўсіх запрашаем на салодкі пачастунак у наш араторый. Усіх нашых добрых гаспадыняў просім дапамагчы спячы бліны да салодкага пачастунку і прынесці да нашых шаноўных сясцёр Салезіянак.

·  25, пятніца — свята навяртання св. Паўла, апостала. Таксама ў гэты дзень прыпадая 5-ая гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.

·     26, субота — успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.

·     Увага для ўсіх вернікаў нашай парафіі і для ўсіх, хто нас наведвае!!! 27 студзеня Святыя Імшы ў нашай святыні будуць толькі: 8.00; 12.00 – Урачыстая Святая Імша ва ўрачыстасць Св. Яна Боско, адбудзецца з удзелам Апостальскага Нунцыя; 19.00. Пасля ўрачыстай Св. Імшы на 12.00 гадзіну на дальнейшае святкаванне запрашаем у наш араторый. Шаноўных нашых мамаў, жанчынаў і дзяўчат просім спячы і прынесці штосць з салодкага.

А 10.00 і 14.00 гадзіне ў гэты дзень Святых Імшаў не будзе.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

 ·     З нагоды падрыхтоўкі да ўрачыстасці ксяндза Боско аб'яўлены конкурс малюнкаў або карцін, выкананых з любых матэрыялаў і ў любой тэхніцы. Тэма: "Сон ксяндза Боско ў 9 гадоў". Фармат малюнка або карціны:  А4. Працы на конкурс прымаюцца да 24 студзеня. Малюнкі прыносім да нашых сясцёр!

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску