Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

І-ая Нядзеля Адвэнту – 2 снежня 2018 года

Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·     3, Пн. – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара

·     4, Аўт. – успамін св. Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла

·     6, Чц. – успамін св. Мікалая, біскупа. Таксама прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.

·     7, Пт. – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету.

·     8, Сб. – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама свята нараджэння нашай парафіі і нашага араторыя ў Серабранцы. Запрашаем на святочную св. Імшу а 19.00 гадзіне ўсіх вернікаў, а пасля на святочны вечар у наш араторый.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·     Кожную раніцу па буднім дням, на працягу ўсяго Адвэнту, у нашай парафіі будуць адбывацца раратнія Св. Імшы. Запрашаем на Рараты ўсе нашыя сем’і: дзетак, моладзь, бацькоў і ўсіх вернікаў, каб разам з Марыяй чакаць прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.

·     З 7 па 9 снежня ў нашай парафіі адбудуцца Адвэнтовыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі будзе абвяшчаць айцец Андрэй Ядкоўскі (рэдэмтарыста). Распарадак і план рэкалекцый знаходзіцца пры ўваходзе да нашай святыні, а таксама на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх нашых шаноўных вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.

·     Як агульную пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту 2018 года выбіраем – дапамагаем бедным сем'ям. На працягу ўсяго Адвэнту ў нашай святыні будзе выстаўлены кош, у які будзем прыносіць ахвяры для бедных: крупы, цукар, алей і цукеркі для малазабяспечаных сямей з нашага раёну. За грошы, якія мы эканомім у часе Адвэнту, праз асабісты пост і адрачэнне ад мясных страў, стараемся купляць вось гэтыя спажыўчыя рэчы і прыносім іх у нашу святыню.

·     Згодна з традыцыяй нашай парафіі,  а панядзелку ў нашай святыні будзе выстаўлена скрыня, у якую можна будзе складаць свае лісты просьбаў і падзякаў да Беззаганнай Панны Марыі. 8 снежня пасля ўрачыстай Святой Імшы, а 19.00 гадзіне, пры фігуры Маці Божай, якая стаіць побач нашай святыні, адбудзецца ўрачысты акт аддання кожнага з нас Беззаганнаму Сэрцу Марыі і ахвяраванне нашых просьбаў і падзякаў Маці Божай. Запрашаем да гэтай традыцыі ўсіх вернікаў.

·     Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамаглі ім таксама падрыхтавацца духоўна да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі!

·     З 1 па 23 снежня запрашаем дзетак да ўдзелу ў конкурсе Адвэнтавых Ліхтароў. Пераможцаў чакаюць таямнічыя ўзнагароды!

·     У наступную нядзелю 9 снежня наш араторый наведае святы Мікалай. Свята для дзяцей у 11:30, а для моладзі ўвечары ў 18:30.

·     Для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, а таксама для іх бацькоў на гэтым тыдні будуць праходзіць сямейныя катэхэзы. У аўторак 4 снежня – першы год падрыхтоўкі, 5 снежня ў сераду - другі год падрыхтоўкі. Пачатак ў 19:00 у араторыі.

·     У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол.

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні! Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!

 

Ø КАМУНІКАТ КУРЫІ!

Паважаныя святары Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі!

 25 лістапада 2018 года ў выніку пажару быў поўнасцю знішчаны будынак плябаніі ў парафіі святога Яна ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканата.

Курыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі звяртаецца да святароў і да вернікаў Архідыяцэзіі з просьбай аказаць дапамогу парафіі ў Волме.

Прапануем сабраць дабравольныя ахвяраванні на гэтую мэту ў першую або другую нядзелю адвэнту (на выбар) і пераказаць іх або непасрэдна пробашчу парафіі кс. Валянціну Станкевічу або праз курыю Архідыяцэзіі.

Дзякуем усім ахвярадаўцам.

кс. Дзмітрый Пухальскій

канцлер курыі


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску