Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

32-ая Звычайная Нядзеля  - 11 лістапада 2018 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·        12. Панядзелак — свята св. Язафата, біскупа і мучаніка

·        15. Чацвер – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла

·        16. Пятніца — успамін Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)

·        17. Субота — успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

·        Таксама ў гэты дзень а 17.00 гадзіне, паводле традыцыі нашай парафіі, адбудзецца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу. Запрашаем!

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·        Выказваем усім нашым вернікам шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу, якую вы сёння складалі на патрэбы набыцця радыятараў для нашай новай святыні, а таксама за дапамогу ў выкананні працаў пры будове нашай святыні на мінулым тыдні. Добры Божа адудзяч кожнаму Сваім шчодрым благаслаўленнем!

·        Таксама на гэтым тыдні запрашаем мужчынаў, дапамагчы закрыць усе дзвярныя праёмы, каб забяспечыць ад холаду і падрыхтаваць святыню для абагрэву.

·        Прыпамінаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада,  у нашай святыні кожны дзень а гадзіне 18.15, молімся на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых.

·        У панядзелак 12 лістапада святары і сёстры запрашаюць хлопцаў і дзяўчат на чарговую сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул.Пляханава 53-12. Пачатак у 19:00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19 гадзіне, працяг па адрасе: вул.Васняцова 27

·        У чацвер 15 лістапада ў 20:00 адбудзецца чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да прыняцця першай святой Камуніі.

·        У наступную нядзелю а 17.00 гадзіне адбудзецца катэхэза для дарослых. Запрашаем!

·        Таксама у наступную нядзелю пасля святой Імшы для дзяцей, запрашаем дзяцей і бацькоў на свята восеньскіх імяніннікаў.

·        22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых.

·        25 лістапада ў нядзелю прыпадае свята Хрыста Валадара, а таксама свята ўсёй нашай парафіяльнай сям’і. Паводле традыйыі нашай парафіі ў гэты дзень а 12.00 гадзіне Св. Імшы не будзе. Запрашаем усіх вернікам асаблівым чынам на Св. Імшу на 10.00 гадзіну, каб пасля ўсёй парафіяй працягваць святкаваць гэтае свята ў нашым араторыі. Запрашаем усіх!

·        Пры нашым араторыі пачынаецца новы набор на курсы па англійскай мове. Ёсць группы для школьнікаў, студэнтаў і дарослых. Заняткі праходзяць у араторыі і онлайн. Пардрабязнасці і запіс знаходзяцца на сайце kafasso.by

·        Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці!


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску