Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

31-ая Звычайная Нядзеля – 4 лістапада 2018 г.


Паводле літургічнага каляндара нашай Архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

 

  •        9, Пятніцу – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
  •         10, Суботу — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла

 

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·        5, Панядзелак – а 12-й гадзіне ў касцёле св. Юзафа ў Маладзечне (вул. Прытыцкага, 17-А) адбудзецца пахаванне мамы дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, якая 2 лістапада на 82-м годзе жыцця адышла

ў вечнасць. Імя яе - Уладзіслава. Памятаем аб ёй у сваіх малітвах.

·        10, Суботу - а 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”. 

·        На працягу ўсяго месяца лістапада, а гадзіне 18.15 будзем маліцца на Св. Ружанцы за ўсіх нашых памерлых.

·        У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новыя часопісы: “Дыялог” і “Авэ Марыя”, а таксама літургічныя каляндары на новы 2018 год.

·        У наступную нядзелю, 11 лістапада, у часе ўсіх Св. Імшаў будзем збіраць ахвяраванні на закупку радыятараў у нашу новую святыню. Усім нашым ахвярадаўцам загадзя выказваем сваю сардэчную падзяку і памятаем аб вас у сваіх малітвах.

·        Запрашаем на гэтым тыдні ўсіх мужчынаў прыйсці і папрацаваць пры будове нашай новай святыні. Вельмі патрэбна ваша дапамога.

·        У панядзелак 12 лістапада святары салезіяне і сёстры салезіянкі запрашаюць хлапцоў і дзяўчат на чарговую духоўную сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул. Пляханава 53-12. Пачатак

у 19.00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19.00 гадзіне, працяг па адрасе: вул. Васняцова 27.

·        22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу! Запісацца можна ў Вольгі Красільшчыкавай.

·        Выказваем падзяку ўсім мамам і ўсім, хто дапамагаў у правядзенні восеньскіх вакацый з Богам для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі.

·        На гэты новы тыдзень усім жадаем Божых ласкаў і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў. 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску