Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

1 лістапада 2008 у невялічкую вёску Макашы Нясвіжскага раёну Мінскай вобласьці прыйшло сапраўднае свята. І гэта не толькі ўрачыстасць Усіх Святых, менавіта на яе прыпала гістарычнае асвячённе капліцы на могілках. Святыня была адбудавана пасля многіх год і атрымала назву "Марыі - Каралевы Усіх Святых". Галоўную ролю ў працэсе будаўніцтва адыграў той факт, што менавіта з гэтай невячкай вёсачкі паходзіць наш пробашч - ксёндз Ігар Лашук.SDB. Ён узяўся за працу па аднаўленню капліцы. Хутка знайшліся і дабрачынцы, людзі якія ахвяравалі грошы і працу дзеля гэтае справы.

Урачыстастая святая Імша распачалася а 12-ай гадзіне. Цэлебравілі яе кс. Ігар Лашук і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец. Таксама быў запрошаны мінскі Хор "Сaelispesto" з парафіі св. яна Хрысціцеля, які ўпрыгожыў Імшу выдатнымі спевамі. З усіх суседніх вёсак сабраліся людзі, каб  паўдзельнічаць у вялікім свяце.

Пасля святой Імшы адбылася малітва за памерлых, пахаваных на Макашэўскіх могілках.

Глядзіце таксама: Фотаздымкі з урачыстасці.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску