Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

У мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцела (Серабранкаўскі дэканат) арганізоўваецца група «Ананімных алкаголікаў». Сустрэчы адбываюцца ў аўторак і чацвер у 18.00 у будынку маладзевага цэнтра імя святога Яна Боско (вул. Пляханава, 28, корпус 1). 

«Ананімныя алкаголікі» (англ. Alcoholic Anonymous) — міжнародная грамадская арганізацыя, якая многім людзям дапамагла ўсвядоміць сваю залежнасць ад алкаголю і знайсці ў сабе сілы, каб змагацца з гэтай хваробай. У працы груп «Ананімных алкаголікаў» рэалізуецца шэраг прынцыпаў: неабходнасць прызнання сябе алкаголікам, ананімнасць, фармаванне пазітыўных мэтаў у рэальным часе («Не піць менавіта сёння»), імкненне дапамагчы іншым.


Малітва аб цвярозасці

О добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якою вялікаю дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.

Шчырым сэрцам просім аб дары цвярозасці для ўсіх тых, каго любім, асабліва для N. (імя), які знаходзіцца ў залежнасці ад алкаголю. А нас саміх, о добры Ойча, навучы асабліва паважаць цноту цвярозасці, іншых да яе заклікаць і вытрываць у сталай еднасці з Езусам Хрыстом. Які жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.

Маці Божая, Валадарка і Заступніца наша, дапамажы нам.
Святы Міхале Арханёле, барані нас.
Святы Яне Хрысціцелю, Апякуне цвярозасці, маліся за нас.

Матэтыял з сайта catholic.by

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску