24 мая на галоўных вуліцах Мінска адбылася працэсія вернікаў, прысвечаная урачыстасці Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста.
Свята распачалося святой Імшой на Залатой Горцы, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Яго Эксцэленцыя Біскуп Антоній Дзям'янка, з удзелам іншым ксяндзоў. На Імшы прысутнічаў таксама Архимандрыт Гаек, прадстаўнік грэка-католікаў.
Пасля Імшы працэсія вырушыла па вуліцах горада. Шлях яе падзяляўся на чатыры стацыі з чатырма алтарамі. Адзін з іх, на Кастрычніцкай плошчы, быў падрыхтаваны нашай парафіяй. Згодна з праектам нашага пробашча, алтар меў нагадваць аб’яўленне Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме, 90годдзе якога святкуецца напрацягу гэтага году. На алтары можна было пабачыць сцэну з’яўлення Анёла Супакою, які быў жывы і сапраўдны (дзякуй Антону Калядзіну). Перад ім кленчылі дзеці, была таксама фігура Маці Божай Фацімскай. На блакітным фоне былі пазначаніыя словы Анёла: “Прыміце Цела і піце Кроў Езуса Хрыста, зняважанага людскою няўдзячнасцю. Выпраўце злачынствы іх і суцешце Пана вашага”.
Далей працэсія рушыла да Чырвонага Касцёла, дзе размяшчалася трэццяя стацыя, і нарэшце, да Катэдры. Там адбылося казання нашага біскупа Антонія Дзям'янкі, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам і падзяка ад нашага Арцыпастыра усім, хто удзельнічаў у працэсіі, ці дапамагаў у яе арганізацыі. Мы тасама жадаем шчыра падзякаваць усім, хто дапамагаў арганізаваць працэсію ад нашай парафіі, асабліва за працу па будаванні алтара на нашай стацыі.
Глядзіце таксама: Фотагалерэя.