Урачыстасць св. Яна Боска
- Катэгорыя: Навіны
31 студзеня ва усім свеце святкуецца ўрачыстасць святога Яна Боска, заснавальніка Ордэна Салезіянаў. Для нашай парафіі, якая адносіцца да гэтага ордэна, гэтае свята заўсёды з'яўляецца асаблівым.
У гэтым годзе на ўрачыстую святую Імшу быў запрошаны дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец. Менавіта ён прамовіў казанне на Імшы, кажучы пра адданае жыццё святога, а таксама пра Ордэн Салезіянаў, заснаваны ім у Турыне, зараз распаўсюджаны па ўсім свеце.
Пасля св. Імшы адбылося Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Працэссія вакол капліцы і будуючагася касцёла.
У шчырай малітве вернікі прасілі святога Яна Боска аб заступніцтве, а таксама аб дапамозе пры будаўніцтве новай святыні.
Напрыканцы моладзь, ахову якіх ставіў сваёй мэтай святы Ян Боска, падрыхтавала прэзентацыю пра Святога, і яго ўклад у жыццё маладых людзей з усяго свету.
Глядзіце таксама: Фотаздымкі з мерапрыемства.