Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

22 лістапада пасля вячэрняй святой Імшы ў нашай парафіі адбыўся канцэрт парафіяльных музычных груп, прысвечаны святой Цэцыліі, якая апякуецца касцёльнай музыкай.

Канцэрт складаўся з 2 частак: класічнай, падчас якой сваё майстэрства дэманстравалі удзельнікі парафіяльных хораў, і больш сучаснай, якую аздаблялі спевамі групы ”Небасхіл” і ”Шэрыя мышкі”, якія зараз выступаюць пад назвай "FMA & Co". Таксама прагучалі гітарныя кампазіцыі ў выкананні Вані Мацейка. Не абмунуў удзелу у гэтым канцэрце і наш пробашч - ксёндз Ігар праспяваў знакаміты "Ave Maria" пад акампанемент Святланы Шэйпы.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску