З 22 па 23 кастрычнiка ў салезіянскім араторыi iмя св. Яна Боско пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай серабранцы адбылася фармацыйная сустрэча для мiнiстрантаў i кандыдатаў у мiнiстранты.
Тэматыка сустрэчы гучала наступным чынам: «Маё служэнне пры алтары i ў штодзённасцi блiжнiм».
На працягу двух дзён хлопцы прымалі ўдзел у святых Імшах, слухалі канферэнцыi, дзялiліся сваiмi сведчаннямi і разважаннямі, а таксама гулялі ў спартыўныя гульнi.
Падчас святой Iмшы ксёндз Аляксандр Мятлiцкi SDB прамовіў да юнакоў канферэнцыю. Святар паставіў хлопцам у прыклад асобу св. Яна Паўла II, які, як i яны, быў калісьці мiністрантам і ўсім сэрцам служыў Богу пры алтары.
Пасля канферэнцыi хлопцам было прапанавана расказаць, якiм чынам кожны з іх прыйшоў да мiнiстрантскага служэння, i што гэта значыць асабіста для яго.
На завяршэнні сустрэчы сабрат на асістэнцыі Марк Найдзiч SDB распавёў пра прыклад служэння і святасці св. Тарчызія, які з'яўляецца адным з заступнiкаў мiнiстрантаў.
Максім Радзюш
Матэрыял сайта sdb.by
Матэрыял сайта sdb.by