Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
Кіруючыся заклікам Езуса Хрыста, «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), 10 красавіка 2016 года салезіяне з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску разам з моладдзю наведалі дзіцячы прыют.
 
Прывітаўшы адзін аднаго, наша вялікая сям’я распачала вандроўку разам з казачнымі героямі: Львом, Мышкай і Арлом. Усе старанна імкнуліся знайсці мару, якую згубіў Леў. Падчас гэтага незвычайнага падарожжа кс. Аляксандр Мятліцкі SDB звярнуў увагу, што толькі праяўляючы міласэрнасць адзін да аднаго, мы зможам быць вернымі вучнямі Езуса. Менавіта гэтае жаданне наследваць нашага Пана і Збаўцу заахвоціла нашую салезіянскую парафію адрачыся і ахвяраваць грашовыя сродкі, якія кожная сям’я збірала на працягу ўсяго Вялікага Посту. На гэтыя сродкі было набытае адзенне, абутак і іншыя рэчы першай неабходнасці.
 
 
 
За гэты час дзеці змаглі паразважаць над тым, што гэта такое – перажываць час разам з сябрамі, якія дапамагаюць, шануюць і любяць адзін аднаго. Вандруючы, ўдзельнікі сустрэлі шмат выпрабаванняў, якія яны пераадольвалі разам, дапамагаючы адзін аднаму.
 
 
 
Зрабіўшы памятны фотаздымак і атрымаўшы падзяку за дапамогу ў пошуках згубленнай мары, дзеці таксама скіравалі сваю вялікую ўдзячнасць за цудоўна праведзены разам час. Напрыканцы да усіх нас свае пажаданні заўсёды быць шчаслівымі і ўдзячнымі за тое, што маем, склаў кс. Іван Огар SDB. Святар нагадаў прысутным пра прыклад міласэрнасці св. Яна Боско да пакінутых дзяцей і моладзі, а таксама звярнуў увагу на тое, як св. Ян Боско дапамагаў знайсці веру ў сябе нават сярод розных цяжкасцяў і выпрабаванняў. Развітываючыся, кожны выказваў сваё жаданне часцей сустракацца, таму напэўна гэта была не апошняя сустрэча! 
 
Цімафей Калядка, Дзіяна Клімава
Матэрыял сайта sdb.by 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску