Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
З 5 па 6 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася агульнабеларуская фармыцыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў і кандыдатаў. Сустрэча распачалася  нестандартнай інтэрактыўнай гульнёй, якую падрыхтаваў кс. Іван Огар SDB. Дзякуючы гульне, удзельнікі атрымалі вопыт ўзаемадзеяння і ўсвядомілі неабходнасць беражлівых адносін адзін да аднаго. Таксама адным з найважнейшых пунктаў фармацыі была канферэнцыя, прысвечаная дэвізу ад Генеральнага Настаяцеля салезіянскай сям’і кс. Анхэля Фернандэса Арцімэ SDB. 

“З якой мэтай вы сюды прыйшлі?” – менавіта гэтым пытаннем кс. Павел Шчарбіцкі SDB напачатку канферэнцыі ўзрушыў удзельнікаў, падкрэсліваючы тым самым, што самай галоўнай мэтай нашай прысутнасці павінна быць глыбокае прагненне асабістай сустрэчы з Хрыстом. Бо менавіта “З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога”. Падчас канферэнцыі прысутныя звярнулі ўвагу на прыгоду, якая з’яўляецца шляхам унутранага жыцця, вандроўкай духоўнасці. Праз асобы Езуса, Марыі, Пятра, Паўла і Яна Боско падкрэслілі, што жыццё, адкрытае на дзеянне і кіраўніцтва Святога Духа, ёсць прыгода, якая вельмі адрозніваецца ад любога пошуку сенсацыі.
 
Узмоцненныя глыбінёй дэвізу, удзельнікі спаткання адправіліся на малітоўную сустрэчау моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, каб у прысутнасці Езуса Хрыста зазірнуць у глыбіню свайго “я” і перажыць сваю асабістую прыгоду Духа Святога! Таксама была магчымасць паразважаць пра міласэрнасць з розных яе ракурсаў, бо тэмай сёлетняга велікапоснага чування быў выбраны ўрывак з Бібліі «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
 
Адпачыўшы, аніматары і кандыдаты мелі другую частку спаткання. Пасля ранішняй малітвы ўдзельнікам было прапанавана больш паглыбленна паразважаць над Словам Божым з дапамогай “Lectio Divina” пад кіраўніцтвам с. Тэрэзы Сольнічак FMA. “Lectio Divina” – гэта форма малітвы, якая дапамагае больш стараннна паразважаць над тэкстамі Святога Пісання. Яно падзяляецца на чатыры ступені: чытанне, разважанне (медытацыя), малітва-адказ, сузіранне. Аніматары і кандыдаты разважалі менавіта над прыпавесцю пра міласэрнага айца.
 
Пасля, падмацаваўшы свой дух на Святой Iмшы і цела за смачным абедам, удзельнікі спаткання сустрэлі Рэгіянальнага Настаяцеля Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” кс. Віктара Гайдукевіча SDB, які прадставіў выклікі і магчымыя шляхі для яшчэ больш плённага служэня ў справе збаўленя дзяцей і моладзі нашай краіны. Разам з ім паразважалі над стварэннем структуры, якая дапамагала б каардынаваць намаганні паасобных араторыяў у дасягненні гэтай мэты. На завяршэнне падвялі вынікі сустрэчы і падзяліліся планамі на лета.
 
Дзіяна Клімава, Дар’я Купцова, Елізавета Басалыга
Матэрыял сайта sdb.by 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску