Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
19 — 20 лютага ў араторыi iмя св. Яна Боско ў Мiнску (Серабранка) у другi раз прайшлi рэкалекцыi «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) для суполкi «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры араторыі. Да суполкі ў асноўным належаць бацькі дзяцей, якія прыходзяць у араторый. «Адкрытыя сэрцы» прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі ў араторыі, таксама члены суполкі вельмі адкрытыя на дапамогу пры парафіі. Час рэкалекцый для іх, як і для кожнага хрысціяніна, стаў часам духоўнага аднаўлення, удасканалення, часам разважанняў i ўнутраных перамен.

«Адкрытыя сэрцы» з дапамогай кс. Івана Огара SDB, сястры Люцыi Бальцэвiч FMA і псiхолага Таццяны Лазаравай, якая таксама належыць да суполкі, разважалi над тэмай сямʼi, над выхаваннем у сямʼi кс. Боско і прысутнасцю Бога ў жыццi.

Распачалася гэтая сустрэча разважаннем Крыжовага шляху i св. İмшой. Вечарам таго ж дня спадарыня Таццяна Лазарава правяла для ўдзельнiкаў РДС канферэнцыю, у якой былi акрэслены розныя аспекты сямʼi і яе iснавання ў сучасным свеце.

На другi дзень удзельнiкi РДС разважалi над метадамі выхавання ў сямʼi св. Яна Боско.  Любоў лагодная i вымагаючая, праца i адрачэнне, пастаяннае адчуванне прысутнасці Бога — вось чым характэрызавалася і адрознівалася выхаванне ў сям’і Боско. Таксама для ўсіх прысутных была магчымасць абмяняцца вопытам выхавання ў сваiх асабістых семʼях, і пераняць вопыт кс. Боска i яго мацi Маргарыты.

Наступным пунктам праграмы РДС была духоўная практыка «LECTIO DIVINO», якая для ўдзельнiкаў рэкалекцый стала дапамогай у пазнанні Божага Слова. Разважанні разам са святаром над Святым Пісаннем падчас гэтай духоўнай практыкі дазволілі па-новаму паглядзець на словы Бібліі і глыбей зразумець ужо знаёмы тэкст Евангелля.

Сконылiся РДС падвядзеннем вынiкаў гэтай сустрэчы.
 
Сям'я Дземянковы, Таццянна Амбражэй
Матэрыял сайта sdb.by 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску