Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

8 жніўня 2015 года на вежах нашага новага касцёла ўстаноўлены крыжы. На ўрачыстасці прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які асвяціў два новых крыжа і цэлебраваў св.Імшу. 

Працэс будаўніцтва распачаўся ў 2007 годзе, таму асвячэнне і ўстанаўленне двух крыжоў можна назваць па-сапраўднаму доўгачаканай падзеяй для нашай парафіі. Як адзначыў пробашч кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, многія парафіяне часта пыталіся, калі будуць устаноўлены крыжы, бо вялікая колькасць з іх ахвяравала на гэтую патрэбу. Таксама святар дадаў, што ўрачыстае ўстанаўленне крыжоў - гэта нашай перамога, бо калі на будынку ёсць крыж ён ўжо з'яўляецца храмам. 

На ўрачыстсці прысутнічалі прадстаўнікі салезіянскай сям'і з усіх куткоў нашай краіны, госці, настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а таскама прадстаўнікі каталіцкіх і свецкіх СМІ.

Фота будзе дададзена. 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску