13 студзеня ў чацвер, пасля св. Імшы а 19.00 моладзь з парафіі Святой Тройцы, што на Залатой горцы паказала для нас тэатр з гісторыі нараджэння Хрыста. Усе былі вельмі ўзрушаныя пасля прадстаўлення і ад шчырага сэрца дзякавалі артыстам.
Наша парафія вельмі ахвярная і дабразычлівая. Канешне, гэта заслуга нашага пробашча, кс. Ігара Лашука. Ён вучыць маліцца сваім прыкладам. Вучыць чалавека быць ахвярным нават тады, калі сам вельмі патрабуе. На авяраванні з парафіі зрабілі залатыя шаты і карону на абраз Маці Божай Карміліцы ў Раўбічах.
Пры парафіі праводзяцца спатканні для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.
Падчас Вялікага Посту кожную пятніцу адбываецца Крыжовы шлях перад і пасля святой імшы. А для дзяцей а 17.30 ў пятніцу. У кожную нядзелю пасля Святой Імшы а 10.00 гадзінне пры выстаўлёным Найсвяцейшым Сакрамэнце на каленях спяваюцца Песні Жальбы.
Пры парафіі пачалі дзейнічаць кампьюцерныя курсы для моладзі і старэйшых.
Распачаліся працы пры ўваходзе. Закуплены неабходны матэрыял. Шчыра дзякуем ахвярадаўцам, асабліва пану Мечыславу Віткоўскаму, дырэктару прадпрыемства “Рытм”.
У гэтам годзе, 1 ліпеня, ў Будславе, наша парафія прымала актыўны ўдзел у набажэнстві праз спеў нешпораў.
23 чэрвеня мы віншавалі кс. Казіміра Шідэлко з 50-годзем. Атрымалася невялікае свята, Богу на хвалу і нам на пацеху. Было шмат віншаванняў, спеваў і падарункаў. Няхай наш кс. Казімір Шыдэлка пражыве доўга доўга! Няхай Маці Божая Успамога хрысціянаў мае яго ў Сваёй Мацярынскай апецы назаўсёды!
Праца пры касцеле працягваецца, дзякуем за ахвяры. У парафіі святога Мацвея, што ў Раўбічах, 15 жніўня а 12.00 адбываюцца штогоднія Урачыстасці Маці Божай Карміліцы, якая ўшаноўваецца ў копіі цудоўнага абраза.
28 жніўня 2005г. шчыра вітаем у нашай парафіі ксендза Казіміра Шыдэлко! Ён будзе пробашчам парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.
— таксама вітаем с. Маргарыту, якая будзе кіраўніком супольнасці сясцер тут у Мінску.
— вітаем сястру Аксану і сястру Валянціну!
З пачаткам верасня працягваецца праца пры будове, ужо пачалі забіваць сваі.
З 28 кастрычніка распачаліся Набажэнствы для парафіян з Чыжоўкі. Яны адбываюцца кожную нядзелю а 17.00.
Распачаў сваю малітоўна-духоўную працу наш парафіяльны хор. Запрашаем усіх жадаючых. Хто спявае той 2 разы моліцца.
У гэтым годзе мы віталі з кананічнай візітацыяй у нашай парафіі правінцыяла SDB кс. Джузэппе Пеліцарі. Адбылося урачыстае спатканне з парафіянамі і моладзю ў парафіяльным цэнтры.
Як і кожный год пры нашым моладзевым цэнтры адбываюцца розныя цікавыя і духоўныя мерапрыемствы. Адказныя нашы святары і сёстры. Гэта гульні для дзецей і моладзі, дыскатэкі, канцэрты, рэкалекцыі, сімпозіумы, а таксама апалатковыя спатканніі для розных груп. Усё гэта робіцца для Хрыста з Хрыстом і ў Хрысце. Дзякуючы Яму мы мацоўваемся ў веры, даём плады.
У падвальных памяшканнях паволі заканчваецца праца.
2006г.
- Катэгорыя: Гісторыя парафіі