Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святы Ян Хрысціцель у Бібліі
Святы апякун

З Евангелля св. Лукі

«Быў голас Божы да Яна, сына Захарыі, у пустыні. І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Ярдана, прапаведуючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прарока Ісаі, які кажа: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму; усялякі дол няхай напоўніцца, і ўсялякая гара і ўзгорак няхай знізяцца, (...) і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі; і ўгледзіць усякае цела збаўленне Божае» (Іс 40, 3-5).

І казаў Ян народу, які прыходзіў хрысціцца ў яго: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння і не думайце казаць сабе: «Наш айцец Абрагам». Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь».

І спытаўся ў яго народ: «Што мы павінны рабіць?». Ён жа сказаў ім у адказ: «Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае».

Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўнік! Што мы павінны рабіць?». Ён адказаў ім: «Не патрабуйце нічога, што больш за дазволенае вам».

Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: «А мы што павінны рабіць?». Ён адказаў усім: «Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю».

Калі ж народ быў у недаўменні і ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён, Ян адказаў усім: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго: Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным».

Шмат чаго іншага прапаведваў ён народу, навучаючы яго».
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100