Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Ксёндз Ігар Лашук
Духавенства

Нарадзіўся 30 сакавіка 1966 г. у в. Макашы, Нясвіжскага р-ну, Мінскай вобл.

1973 — 1976 гг. вучыўся ў Макашоўскай пачатковай школе.

1976 — 1983 гг. вучыўся ў Астроўскай сярэдняй школе.

1983 г. паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

1984 — 1986 гг. служыў у Савецкай Арміі, а пасля службы вярнуўся на вучобу ў інстытут.

1986г. — праходзіў філасофска-тэалагічную падрыхтоўку пры кс. Вацлаву Пянткоўскім у в. Мядзведзічы, Ляхавіцкага р-ну.

У лютым 1987 г. — пакінуў вучобу ў інстытуце і пачаў працаваць закрыстыянінам у нясвіжскім фарным касцёле, пробашчам якога ў той час быў кс. Грыгорый Каласоўскі. У 1988-1989 годзе арганізаваў парафію св. Пятра і Паўла ў в. Нова Свержань Стаўбцоўскага р-ну і дабіваўся вяртання касцёла, арганізаваў вяртанне касцёла і парафію Св. Яна Хрысціцеля ў п. Сноў Нясвіжскага р-ну.

1987 г. — пазнаёміўся з салезіянінам кс. Юзафам Занеўскім. Летам гэтага ж году ў прыватным доме кс. Уладыслава Мікулевіча SDB у Вільнюсе быў прыняты да навіцыяту дэлегатам генеральным настаяцелем Аўгустынам Дзендзелем SDB

У жніўні 1987 г. — адбылася першая спроба паступіць у адзіную тады Рыжскую духоўную семінарыю. Але не быў прыняты, бо не згадзіўся на супрацоўніцтва з КДБ.

1988 г. — быў прыняты ў Рыжскую духоўную семінарыю адразу на 2-гі курс, бо праходзіў вучобу пры кс. Вацлаву Пянткоўскім і перад гэтым здаў завочна экзамены за 1-ы курс.

13 жніўня 1988 г. — склаў 1-ыя законныя шлюбы ў салезіянскім таварыстве ў Чэрвінску (Польшча).

1990 г. — для далейшай вучобы быў пераведзены ў вышэйшую духоўную салезіянскую семінарыю ў Лёнд (Польшча). У гэтым жа годзе выдаў першы пасля другой Сусветнай вайны катэхізм на беларускай мове “Кароткі Катэхізм для беларусаў-католікаў.” Таксама апрацаваў і выдаў катэхізм на беларускай мове “Прыйдзі, Езу.”

15 жніўня 1991 г. — у Румі (недалёка Гданьска) на рукі ксяндза інспектара Пільскай правінцыі Станіслава Скопяка склаў вечныя шлюбы ў Таварыстве святога Францыска Сальскага.

22 чэрвеня 1992 г. — у Лёндзе над Вартай з рук дапаможнага біскупа з Влацлаўка Часлава Левандоўскага атрымаў дыяканскія пасвечанні.

1993 г. — скончыў духоўную семінарыю, а таксама вучыўся завочна пры акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве, якую скончыў з тытулам магістра святой тэалогіі, тэма працы “Звярніцеся да Бога ўсім сэрцам” (Ёл 2, 12б), экзэгетычна-тэалагічнае даследаванне пакуты паводле Ёв 2, 12-17 пад кіраўніцтвам ксяндза-доктара пр. гб. Яна Лаха. 13 чэрвеня 1993 г. у Лёндзе над Вартай з рук Ардынарыя Влацлаўскага бп. Браніслава Дэмбоўскага атрымаў святарскія пасвечанні.

1993-1994 г. працаваў вікарыем у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, Гродзенскай вобл. За гэты перыяд у гэтым горадзе заснаваў парафію Св. Яна Боско ў пасёлку Маладзёжным (пасля назва парафіі была зменена), быў ініцыятарам заснавання парафіі ў м-не на вул. Рыбіноўскага, заснаваў грэка-каталіцкую парафію Св. Язафата Кунцэвіча.

1994-1996 г. — вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце ў Рыме (Італія) па спецыяльнасці дагматычная тэалогія.

03.12.1996 г. дэкрэтам № 113/96 Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка быў прызначаны пробашчам парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Красавік 1997 г. — у Рыме абараніў працу па дагматычнай тэалогіі на тэму “In Lumіne Verbi Dei, Дынаміка Божага слова ў Сакрамэнце Пакуты, Professio — Celebratio — Confessio” пад кіраўніцтвам ксяндза-прафесара Акілле Марыя Трыякка.

З 1998 г. — з’яўляўся выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах. З таго ж часу абслугоўвае парафію Св. Мацвея ў Раўбічах, Мінскага р-ну.

З 2001 г. — у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску з’яўляецца выкладчыкам гісторыі Касцёла, затым метадалогіі навук, а на сённяшні дзень — дагматычнай тэалогіі.

У тым жа годзе заснаваў і быў першым пробашчам парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах Мінскага р-ну.

2001 — 2003 г. выконваў абавязкі пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (м-н Лошыца).

2004 г. — заснаваў парафію Святога Духа ў Мінску (м-н Чыжоўка).

2005 г. — заснаваў парафію Божага Цела ў Мінску (м-н Ангарская).

13.01.2007 г. дэкрэтам Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонія Дзям’янкі ад  быў прызначаны дзеканам Серабранкаўскага дэканату.

з 20 кастрычніка 2008 года уваходзіць у склад Святарскай Рады Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзыі

11.09.2011 г. - Прызначаны настаяцелем парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве (Івянецкі дэканат).

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр