28 снежня, у свята святой сям’і, у нашай парафіі адбыліся аднаўленні шлюбных абяцянняў. Падчас дзіцячай св. Імшы шэсць сямей нашай парафіі, якія ў гэты год святкуюць юбілей свайго сужэнскага жыцця, урачыста аднавілі свае сужэнскія абяцанні, якія калісьці складалі адно аднаму. Вельмі сімвалічна тое, што зараз сведкамі абацянняў сталі дзеткі юбіляраў, большасць з якіх ужо свядома падыйшла да гэтага моманту.
Падчас казання кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падкрэсліў, што сапраўдная любоў з цягам часу толькі мацнее і ўзрастае.
Рэдакцыя сайта далучаецца да ўсіх віншаванняў, якія атрымалі юбіляры і жадае кожнай сям’і ставіць сабе ў прыклад святую сям’ю, імкнучыся да ахвярнасці і шчырай любові.