Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Як штогод у нашай парафіі ў дзень успаміну Св. Цэцыліі ў касцёле збіраюцца музыкі, прафесіянальныя і не толькі, а таксама аматары паслухаць.

Святая Цэцылія па традыцыі лічыцца патронкай усіх хораў, музыкантаў. А таму ў гэты дзень капліца наша сабрала ўсіх парафіянаў, такім ці іншым спосабам належных да гэтага свята.

У гэтым годзе, як заўсёды канцэрт быў ніколькі не падобны на папярэдні! Цудоўна, што такое свята дае магчымасць праявіць сабе, свой талент і паказаць яго ўсім навокал!

Пад час канцэрту выступалі пяць "вялікіх" удзельнікаў: па-першае адноўлены парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус, з выдатнымі класічнымі рэлігійнымі спевамі.

Таксама, ужо па добрай традыцыі, у касцёле прагучала віртуозная гітара Івана Мацейкі поруч з флейтай яго сястры Надзеі.

Не абыйшлося без нечаканасцяў - сольны музычны праект прадставіў Алесь Перадкоў. На канцэрце прагучалі тры спевы ў яго выкананні пад акампанемент яго сястры Вольгі і Вольгі Красільшчыкавай (сінтэзатар), а таксама гітары Паўла Белага.

Парафіяльны гурт "Небасхіл" пасля доўгага перапынку (родная парафія не чула музыкаў з лета), парадаваў сваіх прыхільнікаў, як заўсёды выдатнай жывой музыкай.

І напрыканцы, але не ў апошнюю чаргу сваім спевам парадавалі кансэкраваныя асобы: спачатку кс. Павел Шчарбіцкі SDB выканаў кранальны спеў пад гітару, а пасля усе парафіяльныя святары і сёстры законныя разам праспявалі рэлігійны гімн.

Сказаць, што было цікава і добра - нічога не сказаць! Сапраўды адчувалася сямейная атмасфера, а таму ўсім выканаўцам і слухачам было ўтульна і хораша. Кожны спеў і нумар мелі свой асабісты настрой, яны настройвалі слухачоў то на сур'ёзны лад, то на вясёлы, а часам нават і сумны, але ўсе разам пакінулі вялікае ўражанне, менавіта вялікае - бо зроблена было ад душы і з шчырым сэрцам!

Маю магчымасць, а таму хачу падзякаваць усім, хто ўчора завітаў у капліцу Св. Яна Хрысціцеля і правёў свой час разам на славу Пана Бога! Дзякуй усім.
 
Артыкул падрыхтавала Таццяна Шамко
 

 
 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску