Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Усе дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на вялікі пір. Распачалося святкаванне ўрачыстай Святой Імшой у нашым касцёле. Каб падрыхтавацца да Святой Імшы, быў прачытаны каментарый, у якім была прадстаўлена постаць сапраўднага Караля і Валадара. Таксама ўсе прысутныя былі запрошаны перажыць Эўхарыстую як падзяку за сапраўднага Валадара нашага жыцця.
Словы Святога Евангелля былі падрыхтаваныя са слайдамі, што дапамагло сканцэнтраваць увагу усіх удзельнікаў Святой Імшы да слоў, якія прамаўляе да нас Бог праз святара.
Як Адзінаму Валадару былі прынесены дары: карона, крыж і каштоўныя рэчы. У кожнага караля ёсць карона, трон і скарбы. Езус Хрыстус таксама меў карону – цярновы вянок, трон – крыж, праз якія прынёс нам збаўленне, і скарбы, якія сам нам падараваў і нядзяляе нас імі кожны дзень.   
Урачыстае святкаванне было працягнута ў араторыі. У каралеўскі палац былі запрошаны 4 каралеўствы разам з пасламі, якія  рыхтаваліся на сутрэчу з каралём праз танец, прывітанне і паклон. Прайшоўшы праз браму ўсе госці апынуліся ў зале для святкаванняў. Тут былі гульні, спевы, танцы і музычныя конкурсы. І вось нарэшце з’явіўся кароль, які запрасіў усіх на бал, а пасля да прыгатаванага святочнага стала.
Маем надзею, што Хрыстос будзе сапраўды вапрадарыць у сэрцах кожнага як Адзіны Валадар нашага жыцця.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску