Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
1 красавіка 2010 года ўвесь каталіцкі свет абыходзіў пачатак Пасхальнага Трыдуума - Вялікі Чацвер, дзень устанаўлення Езусам Хрыстом двух найважнейшых Сакрамэнтаў – Эўхарыстыі і Святарства. Менавіта таму напачатку святой Імшы ксяндзы нашай парафіі пачулі словы падзякі і віншавання ад паствы.
 Кс. Аляксандар Яшеўскі, які ўзначаліў Літургую урачыстай Св. Імшы, падчас сваёй прамовы звярнуў увагу на тую паважнасць, якой з'яўляецца Сакрамэнт Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка. Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт урачыстай гаміліі, які можна праслухаць, альбо спампаваць (4,3мб) на нашым сайце:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-04-01_hamilia_vial_cht_yasheuskiy.mp3{/audio} 
Іншым важным момантам літургіі стаўся абрад мыцця ног, які ксёндз праводзіў згодна з прыкладам Езуса Хрыста, Які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі вучням на знак пакоры і ачышчэння.
Напрыканцы Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены з Табернакулюма, які застаўся адчыненым і пустым, на адарацыйны алтар – Цямніцу, на знак таго, што Езус Хрыстус быў пазбаўлены свабоды. Пасля Імшы адбылася адарацыя і чуванне да дзесятай гадзіны вечара, падчыс якога вернікі маліліся за кансэкраваных асобаў і новыя святарскія пакліканні на нашай зямлі.
 
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці >>>
{pgslideshow id=187|width=100|height=100|delay=3000|image=M}

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску