Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

Дзень Нараджэння св. Яна Хрысціцеля з'являецца асабліва важным святам для нашай парафіі. У гэты дзень просім аб асаблівым заступніцтве для ўсіх парафіянаў нашага апякуна - найбольшага з народжаных ад жанчыны - св. Яна Хрысціцеля.
 

 Слухайце Мяне, выспы, і ўважайце, народы далёкія: Пан паклікаў Мяне ад улоння, ад нутробы маці Маёй назваў імя Маё і зрабіў вусны Мае, як востры меч; ценем рукі Сваёй накрываў Мяне, і зрабіў Мяне стралою завостранаю: у калчане Сваім захоўваў Мяне Іс 49 1-2

- Гэтыя словы прарока Ісаі ставіцца датычацца Месіі,  ў першую чаргу, да Хрыста, але і могуць ставіцца да кожнага чалавека, які прамаўляе ад імя Бога. У пэўным сэнсе гэтыя словы ставяцца да прарокаў, сярод якіх Св. Ян Хрысціцель займае адмысловае месца. Менавіта пра яго Хрыстос сказаў: Праўду кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля; Мц 11, 11

 Святы Ян Хрысціцель з'яўляецца апошнім старазапаветным прарокам, які сваім жыццём зачыняе эпоху Старога Запавету і з'яўляецца прарокам новай фармацыі - Новага Запавету. Як і любы прарок, Св. Ян Хрысціцель спатыкаў на жыццёвым шляху перашкоды, абыякавасць і варожасць. І гэта нядзіўна! Прарокі прамаўлалі да людзей, гэта было і настаўленне і вымова і папрок, хто ж пажадае такое слухаць? Габрэі ахвотна слухалі ілжепрарокаў, таму што яны толькі ліслівілі і праслаўлялі іх. Сапраўдныя прарокі наадварот. Нядзіўна, што яны падвяргаліся пераследам, а некаторыя з іх памерлі смерццю пакутніка. Есус папракае габрэяў: Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменьнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі! Мц 23, 37.

А Я сказаў: дарма Я працаваў, на нішто і марна нікчэмніў сілу Сваю. Але Маё права - у Пана, і ўзнагарода Мая - у Бога Майго.  Іс 49, 4.

Ці мог Хрыстос прамовіць такія словы? Езус не вагаўся, але ў прарокаў, магчыма, былі моманты сумніваў. Прарок Ісая, такім чынам, мае на ўвазе тое, што на працягу зямнога жыцця, Езус, а таксама  іншыя людзі, прамаўляючыя ў імя Бога, не мелі бачных поспехаў. Так, у Хрыста было шмат паслядоўнікаў, але значна больш было тых, хто на пляцу крычалі: "Укрыжуй яго!". Хрыстос вымушаны быў памерці, таму што ў адпаведнасці з планам Збаўлення, "толькі смерць зярнятка мажа прынесці свой плён". Такім чынам, "кроў пакутнікаў з'яўляецца насеннем хрысціян", скажа пазней, вялікі хрысціянскі апалагет, Тэртулліан.
    Праз стагоддзі, існуе тая самая сітуацыя. Сёння чалавек, які прамаўляе ў Імя Бога, можа мець шмат сумніўных момантаў, і ён можа сказаць: "Дарма ўся гэтая праца!", калі ён не бачыць наступстваў сваёй пастырскай дзейнасці. Колькі бацькоў горача моляцца за сваіх дзяцей, нават калі яны адварочваюцца ад Касцёла і Сакрамэнтаў, такім чынам, ад хрысціянскіх ідэалаў. Тым не менш, вера ў Бога, як і  малітвы, і добрыя ўчынкі, што мы робім, нягледзячы ні на што, у адпаведны час прынясуць свой плён. Хрыстос ніколі не сумняваўся ў сэнсе сваёй місіі, не пакідаў надзею на людзей, ані на Бога, і Бог ніколі не пакінуў.

Пераклад матэрыяла Katolik.pl

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску