Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Мітрапаліт Тадевуш Кандрусевіч абраны "Чалавекам года" па версіі sdb.by/news, або як Cалезіянская сям’я павіншавала арцыпастыра
Навіны
03.01.2016

Юбілей 70-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча сабраў 2 студзеня шматлікіх святароў, канцэкраваных асоб і вернікаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
 
Салезіянская сям’я таксама не была выключэннем. Ксяндзы салезіяне, сестры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі і моладзь прыехалі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны, каб узнесці малітвы падзякі Пану за добрага святара, пастыра і сапраўднага Чалавека.

Моладзь добра ўсведамляе вартасць гэтай асобы ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі. Не хапае слоў, каб выказаць прыхільнасць і ўдзячнасць гэтаму добраму пастыру. Бо разам з ім каталіцкая Беларусь перажывала розныя моманты радасці і смутку, цішыні і ахвярнасці, ганення і ўзмацнення Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

Святой Імшой віншаванне толькі распачалося. Пасля ўрачыстай Эўхарыстыі Яго Эксцэленцыю чакаў сюрпрыз. Моладзь сабралася ў будынку курыі і чакала, каб гучным спевам і хлапушкамі прывітаць юбіляра. Для арцыбіскупа гэта было нечакана, але прыемна. Таксама ў адмысловай гульні па версіі гледачоў салезіянскага каналу sdb.by/news арцыпастыр быў выбараны чалавекам 2015 года. Ганаровае званне Мітрапаліт Тадэвуш з бравурай пацвердзіў. Моладзь падкрэсліла, што мітрапаліт стаў чалавекам года не толькі таму, што яго можна было сустрэць на роваравай дарожцы і ён добра адказаў на ўсе пытанні гульні, але і таму, што зараз менавіта ён з’яўляецца тым, хто піша гісторыю Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Вось чаму для ўсіх вернікаў Яго Эксцэленцыя — пастыр нумар адзін.  

Маладыя пажадалі арцыбіскупу заставацца чалавекам года яшчэ вельмі доўгі час. У сваім віншаванні моладзь адзначыла, што для яе Мітрапаліт Тадэвуш з’яўляецца маладым духоўна, бо па-першае, ён вельмі актыўны і прымае ўдзел ва ўсіх спартыўных спаборніцтвах, у тым ліку і ў салезіянскіх. Па-другое, наш Мітрапаліт Тадэвуш сапраўды любіць тое, што любіць моладзь — гульні, спевы і весялосць. Салезіянская сям’я веде,што св. Ян Боско надаваў гэтым момантам вельмі важнае месца. Падарункам, які моладзь перадала свайму арцыпастыру, стаў сертыфікат, які дазволіць Яго Эксцэленцыі набыць спартыўны строй.

На завяршэнне сустрэчы салезіяне падкідалі ўгору арцыбіскупа, як калісьці падкідалі ўгору св. Яна Боско яго духоўныя сыны, выказваючы такім чынам яму сваю пашану і прыносячы радасць.

Кацярына Мальцава
 
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр