Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аплаткавая сустрэча з дзецьмі прайшла ў мінскім араторыі
Навіны
27.12.2015
 
Шматгалосна і весела, хутка і трапётка, з танцамі ўпрысядку, у якіх разам з дзецьмі не адмовіўся ўдзельнічаць і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у мінскім салезіянскім араторыі дзеці і бацькі з усіх парафій Мінска 26 снежня дзяліліся аплаткай і святкавалі Божае Нараджэнне. 

На святочную Імшу ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) прыйшла і моладзь, і дзеці, і бабулі, і дзядулі, і таты, і мамы, якія прынеслі ці прывезлі самых малодшых вернікаў Касцёла.
 
У атмасферы свята, успамінаў пра вігілійнае дзяленне аплаткай і Імшу пастэрку прысутныя сваёй каляровай шматлікасцю і рознаўзроставасцю запоўнілі прастору каля алтара, дзе Эўхарыстыю, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебравалі пробашчы з розных парафій.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй гаміліі звярнуўся да постаці першамучаніка святога Стэфана, які “з такой моцай абвяшчаў праўду пра Езуса ўкрыжаванага і ўваскрослага, што нават вучоныя і фарысеі не маглі яго слухаць. Менавіта таму яны выкінулі яго з горада і забілі камянямі. Стэфан, аднак, меў мацнейшы за камень аргумент: ён прабачыў сваім забойцам і маліўся Богу, каб не залічыў ім гэтага граху”.

Арцыпастыр зазначыў, што сучасны свет мае патрэбу ў такіх святых, як Стэфан і што менавіта постаць гэтага святога так добра ўпісваецца ў Год Міласэрнасці, у які Папа Францішак заклікае да прабачэння.
 
Кажучы пра прабачэнне, услед за святым Янам Паўлам ІІ Мітрапаліт падкрэсліў, што прабачэнне не з’яўляецца слабасцю, але перамогай, і найперш перамогай самога сябе.

Звяртаючыся да дзяцей, іерарх заклікаў іх любіць бліжніх і ўсім прабачаць, каб убачыць і адчуць Божае благаслаўленне ў сваім жыцці.
 
Пасля Імшы дзеці і ўсе астатнія накіраваліся ў залу араторыя, дзе іх чакалі салезіянскія зоркі.

У танцы спячы вясёлы торт, прайсці праз залатыя брамы, карагодзячы, падзяліцца аплаткай адзін з адным і не пайсці без салодкага падарунка і віншавальнага абразіка з Божым Нараджэннем - гэта ўсё сустрэча ў араторыі, якая сабрала шмат дзяцей.
 
Асабліва шустрыя паспелі атачыць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каб атрымаць сэлфі і папоўніць сваю калекцыю аўтографаў вядомых асобаў, у тым ліку і касцёльных. 
 
Аксана Ючкавіч
Матэрыял сайта catholic.by 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр