Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святар з усмешкай у вачах. Вернікі нашай парафіі падзякавалі кс. Станіславу за плённае служэнне
Навіны
07.12.2015
 
Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіян у Беларусі. Пастырскаму служэнню ў нашай краіне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю радзіму — у Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай святой Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскае служэнне кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча. 
 
Абавязкі пробашча з гэтага моманту пачаў выконваць кс. Яцэк Пашэнда SDB. Абрад уступлення святара на пасаду выконваючага абавязкі пробашча быў праведзены віцэ-дэканам дэканату Мінск-Усход кс. Казімірам Шыдэлкам SDB. Вернікі парафіі ў Раўбічах з вялікай радасцю прывіталі свайго новага душпастыра і пажадалі яму плённай працы ў аднаўленні жыцця парафіі і поспехаў у будаўніцтве парафіяльнага цэнтра.

Да малітвы ўдзячнасці Богу за святарскае служэнне кс. Станіслава Лугоўскага далучылася і ўся Салезіянская сям’я Беларусі. Шматлікія вернікі прыехалі з розных парафій, у якіх працаваў прэзбітэр, каб выказаць словы падзякі і пажаданні на новы этап жыцця іх душпастыра. Прысутным шмат хацелася казаць пра святара з усмешкай у вачах. Дырэктар салезіянскай супольнасці ў Мінску кс. Іван Огар SDB падзяліўся з прысутнымі тым, што, яшчэ будучы міністрантам, менавіта з дапамогай кс. Станіслава Лугоўскага зразумеў, як можа рэалізаваць свае здольнасці, дапамагаючы іншым. 

Таксама напрыканцы сумеснай малітвы словы ўдзячнасці да кс. Станіслава скіравала моладзь, салезіяне супрацоўнікі і ўсе парафіяне. Асабліва людзі адзначалі сціпласць і ўсмешку святара, якімі ён дае прыклад сапараўднай радасці ад глыбокага сяброўства з Богам, і гэты дар з’яўляецца тым больш каштоўным у наш час, калі модна казаць “я”, звяртаючы ўвагу толькі на здольнасці чалавека.

На завяршэнне ўрачыстасці да вернікаў звярнуўся і сам кс. Станіслаў Лугоўскі, пажадаўшы кожнаму з прысутных моцнага здароўя і непахіснай веры ў тое, што Бог з’яўляецца іх падтрымкай і апорай.
 
 


 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100