Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
"Андрэйкі" адбыліся ў нашым араторыі
Навіны
30.11.2015

28 лістапада мінскі араторый св.Яна Боско сабраў моладзь святкаваць “Андрэйкі”. Гэта свята традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт.

Праграма распачалася св.Імшой, пад час якой кс.Іван Огар SDB звярнуў увагу на тое, што не трэба прывязвацца да зямных рэчаў, а заўсёды імкнуцца да нябесных вяршыняў. Прыкладам паслужыла параўнанне з паветраным шарам, які не можа ўзняцца ўвысь, калі ёсць баласт, які трымае яго на зямлі.

Пасля Св.Імшы моладзь накіравалася ў араторый, а дакладней на “Вяселле ў Малінаўцы”.

У самым пачатку моладзь разам з Пані Трындычыхай пайшла сустракаць маладых, якія як і на кожным вяселлі, былі на нашым свяце. Разам з імі моладзь працягнула свята ў духу радасці і весялосці. Пад час праграмы патрэбна было прайсці “выпрабаванні”, каб вярнуць выкрадзеную маладую. Пасля таго як мужна яе адваявалі ў атаманаў, усе прыстуныя зрабілі супольны фотаздымак і паласаваліся салодкімі пачастункамі.

Вечар быў насычаны шматлікімі гульнямі і танцамі, асвечаны супольнай малітвай, спынены на момант разважаннем над традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч.

У гэтай радасці жадаем кожнаму добра і плённа перажыць час радаснага чакання прыйсця Збаўцы.

 Кацярына Мальцава, Настасся Субач, Валерыя Карчэўская
Матэрыял сайта sdb.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр