Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята Хрыста Валадара Сусвету адзначыла наша парафія
Навіны
23.11.2015
 
"Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль" (Ян  18 : 33-37).

22 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага году, каталіцкая супольнасць парафіі св. Яна Хрысцітеля (Мінск, Серабранка) сабралася, каб разам перажыць урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Гэта свята не толькі прыпамінае нам аб другім прыйсце Езуса Хрыста, пад час якога Ён будзе судзіць жывых і памерлых, але нагадвае нам аб тым, што Хрыстус з’яўляецца Валадаром таксама і ў сучасным свеце, тут і цяпер.

Святкаванне распачалося св. Імшой. Пад час гаміліі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB разважаў аб перспектыве Валадарства Божага для кожнага чалавека і звярнуў увагу вернікаў на тое, што сапраўднае валадарства прыходзіць не праз каштоўнасці сучаснага свету, а праз наследванне Хрыста. Вернікі прынеслі да алтара свае дары, як сімвал плёнаў, якія яны атрымалі ад Пана на працягу года.

Забаўляльная частка ўрачыстасці, якую падрыхтавалі аніматары разам з салезіянамі супрацоўнікамі і моладзю, адбылася ў араторыі імя св. Яна Боско. Праграма мела назву “Ты – наш Цар, усяго свету Валадар”. Арганізатары імкнуліся аб’яднаць ўсіх вернікаў парафіі, і ў іх гэта цудоўна атрымалася.

Усе, хто завіталі на свята, былі падзелены на каманды і прымалі актыўны ўдзел у цікавых гульнях і конкурсах, прадстаўленых ў розных секцыях. Каманды праявілі не толькі фізічныя, але мастацкія і інтэлектуальныя здольнасці.  Такім чынам, паспяхова выконваючы заданні, каманды змаглі злажыць абраз Езуса, Валадара Сусвету, што стала кульмінацыйным момантам праграмы. Аднак, весела праводзілі час не толькі дзеці і моладзь. Дарослыя таксама прынялі актыўны ўдзел у прапанаванай праграме. Самыя старэйшыя зрабілі прыгожую паштоўку, дзе пакінулі свае наказы і пажаданні малодшаму пакаленню, як у сур’ёзнай, так і ў жартоўнай форме. 

Напраканцы ўсіх запрасілі на агульны фотаздымак і салодкі пачастунак. Атмасфера еднасці, дабрыні і сапраўдная радасці панавала ў сценах араторыя ў гэты дзень. 

Лізавета Басалыга, Іна Басалыга
Матэрыял сайта sdb.by
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр