Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт у гонар св. Цэцыліі адбыўся ў нашай парафіі
Навіны
23.11.2015

21 лістапада ў мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся чарговы музычыны канцэрт,які быў прысвечаны памяці нябеснай заступніцы сакральнага спеву і музыкі  святой Цэцыліі. Святочны канцэрт распачаўся з малітвы.

Як і кожны год, вечар сабраў у капліцы ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і любіцеляў. З кожным годам колькасць жадаючых падзяліцца з іншымі сваімі музычнымі талентамі павялічваецца.

Пад час святочнага канцэрта на сцэне выступілі – дзіцячы хор, падлеткі, моладзь, удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” і парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус.  Таксама свае хіты выканаў парафіяльны гурт “Небасхіл”.

 Вельмі добра, што традыцыі нашай парафіі набываюць больш вялікую падтрымку сярод парафіян. Спадзяёмся, што ў будучым годзе мы убачым яшчэ больш новых удзельнікаў.

Напрыканцы свята кс. Аляксандр Мятліцкі SDB па салезіянскай традыцыі прамовіў слоўка на добрую ноч і ўдзяліў усім благаслаўленне. Пробашч парафіі праз прытчу нагадаў прысутным, як важна размаўляць адзін з адным прыгожай мовай любові, якой можна навучыцца, знаходзячыся ў дыялогу з Богам.

 

 Антон Вайтушка
Матэрыял сайта sdb.by

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100