Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат адбыласяў нашай парафіі
Навіны
16.11.2015
«Гатовы я служыць Табе…» – менавіта з гэтых радкоў спеву 15 лістапада 2015 года распачалася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат з 8 па 11 клас у Мінску.
 
Сёстры салезіянкі з парафіі св. Яна Хрысціцеля з радасцю сустрэлі ўдзельніц не толькі з Мінску, але і з Бараўлян, каб паразважаць над вельмі глыбокай тэмай: «Дар, дадзены мне Богам». Праз сустрэчу сёстры жадалі падкрэсліць, што Бог кліча кожнага з нас да выканання пэўных заданняў, а некаторых заклікае да асаблівага задання: прысвяціць Яму сваё жыццё ў святарскім альбо манаскім служэнні. 
 
Пасля малітвы с.Люцыя Бальцэвіч FMA звярнула ўвагу на тое, што кожнага з нас Бог адарыў дарам Божага дзяцінства. У сакрамэнце хросту Бог паклікаў нас да сведчання сапраўднага, хрысціянскага жыцця. Гэта быў асаблівы момант выбрання і паклікання Богам. Становячыся Божымі дзецьмі, належачы да адной вялікай сям’і, імя якой Касцёл, мы прымаем удзел у Божым жыцці і ва ўсіх ласках і благаславеннях Касцёла. 
 
Наступным пунктам сустрэчы было разважанне над некаторымі ўрыўкамі са Святога Пісання, на падставе якіх, дзяўчаты атрымалі заданне творча параіць, як рэалізаваць пакліканне да службы Богу. Пад час працы па групах дзяўчаты прйшлі да высноў, што праз вернасць ў малых рэчах можна дасягнуць вялікай ўзнагароды ў Небе, учынкі міласэрнасці не павінны быць на паказ,а атрыманныя веды павінны служыць не толькі для уласнага насычэння, але і для карысці іншым. Гэта была сапраўды плённая праца, пасля якой с.Тэрэса Сальнічэк FMA падкрэсліла, што праца для Хрыста – гэта адказ на Яго заклік, гэта рэалізацыя паклікання – дара, які кожны з нас атрымаў ад Бога. 
 
Далей усе ўдзельніцы разам з сёстрамі салезіянкамі падзякавалі Богу за магчымасць сустрэчы. Пасля малітвы с.Вероніка Огар FMA на прыкладзе Св.Марыі Дамінікі Мадзарэлла пажадала дзяўчатам шукаць сваё шчасце, выконваючы волю Бога і заахвоціла да малітвы аб распазнанні свайго ўласнага паклікання, за пакліканных і аб новых пакліканнях. 
 
А потым крыху падсілкаваўшыся прысмакамі, дзяўчаты паехалі  да дому выкарыстоўваць дары, якія атрымалі ад Бога.
 
Дзіяна Клімава
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр